Беларусы старэйшыя за 60 гадоў могуць падаць дакументы на польскую гасцявую візу без папярэдняй рэгістрацыі. Пра гэта паведамляе VFS Global.
«З 09 верасня 2024 года заяўнікі старэйшыя за 60 гадоў могуць ажыццяўляць падачу дакументаў на візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў заверанаму ў ваяводстве без папярэдняй рэгістрацыі ва ўсіх візавых цэнтрах Польшчы», — піша VFS Global.
Пры падачы трэба ўлічваць тэрытарыяльную юрысдыкцыю консульстваў, гэта значыць падацца ў Брэсцкай вобласці, напрыклад, маючы прапіску Гродзенскай вобласці нельга.
«Па гэтую візу могуць звяртацца асобы, якія накіроўваюцца ў Польшчу з мэтай паездкі ў госці да сям'і і знаёмых, статус знаходжання якіх на тэрыторыі Рэспублікі Польшча пацверджаны заканадаўча, у тым ліку ў госці да дзяцей, якія вучацца ў навучальных установах Польшчы», — гаворыцца на сайце VFS Global.
Арсен Рудэнка belsat.eu