навіны

Лукашэнка чакае «значнага прагрэсу» ў адносінах з КНДР

img
Паветраныя шары Паўночнай Карэі скідаюць смецце пад сталіцай Паўднёвай Карэі. Крыніца: @ realEdwardSzall / X
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына з Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі і заявіў, што разлічвае на «значны прагрэс» па некалькіх напрамках.

У віншаванні адзначаецца «істотная актывізацыя дыялогу паміж Беларуссю і КНДР на ўсіх узроўнях».

«Перакананы, Мінск і Пхеньян хутка дасягнуць значнага прагрэсу ў наладжванні практычнага ўзаемадзеяння ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, медыцына і фармацэўтыка, адукацыя», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кім Чэн Ыну Лукашэнка пажадаў здароўя і поспехаў у яго дзейнасці, а народу КНДР — прагрэсу, стабільнасці і дабрабыту.

На думку Лукашэнкі, народ КНДР «мнагакратна даводзіў непахіснасць калектыўнай волі і імкненне да самастойнасці».

«Увесь свет з'яўляецца сведкам таго, як Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка з гонарам ідзе па шляху незалежнага развіцця», — гаворыцца ў віншаванні.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10