навіны

Ракетны ўдар па Львове і антыўрадавыя пратэсты ў Ізраілі. Фатаграфіі тыдня

Медыкі суправаджаюць параненага аскепкамі мужчыну – жыхара Львова Яраслава Базылевіча, сям'я якога загінула ў выніку расейскай ракетнай атакі. Яраслаў страціў жонку Яўгенію і трох дачок – Ярыну, Дарыну і Эмілію, якія ў момант удару былі ўдома. Усяго ахвярамі ракетнага абстрэлу зрабіліся 7 чалавек, больш за 60 пацярпелі. Львоў, Украіна. 4 верасня 2024 года. Фота: Roman Baluk / Reuters / Forum
Медыкі суправаджаюць параненага аскепкамі мужчыну – жыхара Львова Яраслава Базылевіча, сям'я якога загінула ў выніку расейскай ракетнай атакі. Яраслаў страціў жонку Яўгенію і трох дачок – Ярыну, Дарыну і Эмілію, якія ў момант удару былі ўдома. Усяго ахвярамі ракетнага абстрэлу зрабіліся 7 чалавек, больш за 60 пацярпелі. Львоў, Украіна. 4 верасня 2024 года. Фота: Roman Baluk / Reuters / Forum
podpis źródła zdjęcia

Разбор завалаў пасля расейскага ракетнага авіяўдару па Львове ва Украіне, найбуйнейшыя ізраільскія антыўрадавыя акцыі з прычыны новых забойстваў закладнікаў у сектары Газа, пратэсты супраць вета на павышэнне пенсіяў у Аргентыне – сабралі галоўныя фотаздымкі за тыдзень.

Мужчына трымае сваё дзіця для бласлаўлення Папам Францішкам, калі ён пакідае міжнародны аэрапорт Сукарна-Хата ў Джакарце напярэдадні свайго адлёту ў сталіцу Папуа – Новай Гвінеі Порт-Морсбі падчас свайго 12-дзённага візіту ў Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён. Сукарна-Хата, Джакарта. 6 верасня 2024 года.

Фота: Yasuyoshi Chiba / AFP / East News
Фота: Yasuyoshi Chiba / AFP / East News

Жанчына дакранаецца чырвонаю фарбаю да фатаграфіі прэм'ер-міністра Бэньяміна Нэтаньягу падчас антыўрадавай акцыі з заклікам да больш смелых дзеянняў у вызваленні ізраільскіх закладнікаў, якія застаюцца ў палоне ў сектары Газа пасля нападу палестынскіх баевікоў 7 кастрычніка 2023 года. 1 верасня сталася вядома, што вайскоўцы Цагаль знайшлі ў адным з тунэляў «Хамасу» целы шасці закладнікаў. Гэта выклікала найбуйнейшыя з пачатку вайны вулічныя дэманстрацыі, а пасля ўсеагульны страйк. Падчас нападу «‎Хамасу» на Ізраіль тэрарысты захапілі 251 асобу, 97 з якіх дагэтуль утрымліваюцца ў палоне ў Газе. Тэль-Авіў, Ізраіль. 5 верасня 2024 года.

Фота: Jack Guez / AFP / East News
Фота: Jack Guez / AFP / East News

Від з паветра на пясчаныя адмелі на рацэ Мадэйра. Больш за тысячу бразільскіх паселішчаў цяпер у рэжыме трывогі. У рэгіёне бушуюць лясныя пажары, а ўзровень вільготнасці настолькі нізкі, што ў некаторых выпадках супастаўны з такімі пустэльнямі, як Сахара. Умайта, Бразілія. 4 верасня 2024 года.

Фота: Michael Dantas / AFP / East News
Фота: Michael Dantas / AFP / East News

Работнік сартуе пластыкавыя бутэлькі на заводзе перапрацоўвання другаснай сыравіны ў Лягоры, Пакістан. 6 верасня 2024 года. 

Фота: Arif Ali / AFP / East News
Фота: Arif Ali / AFP / East News

Чалавек на мыліцах падае на зямлю пасля таго, як яго штурхнуў афіцэр АМАП падчас акцыі пратэсту перад Нацыянальным кангрэсам. Людзі выступаюць супраць вета прэзідэнта Аргентыны Хавіера Мілея на павышэнне пенсіяў. Буэнас-Айрэс, Аргентына. 4 верасня 2024 года.

Фота: Luis Robayo / AFP / East News
Фота: Luis Robayo / AFP / East News

Бык стаіць каля дома, абкружанага агнём. Прычынаю пажару сталася незаконнае спальванне травы ў трапічных лясах Амазонкі. Лабрэа, Бразілія. 4 верасня 2024 года. 

Фота: Michael Dantas / AFP / East News
Фота: Michael Dantas / AFP / East News

Палестынцы атрымліваюць ежу ў імправізаваным лагеры для перамешчаных асобаў у Хан-Юнісе. Сектар Газа. 3 верасня 2024 года. 

Фота: Bashar Taleb / AFP / East News
Фота: Bashar Taleb / AFP / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10