Shuflyadka

За Лукашэнку будуць агітаваць «страшылкамі» пра 90-я. Ці праўда ён «уратаваў краіну»?

Сяргей Навумчык на мітынгу да гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі
Сяргей Навумчык (у цэнтры) на мітынгу да гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Менск, Беларусь. 25 жніўня 1992 года. Фота: Міхась Ткачоў / Vytoki.net

«Дзякуючы Лукашэнку, у Беларусі скончыліся 90-я, а не стане Лукашэнкі, будзе зноў як у 90-я». Падобна, так дзяржаўная прапаганда збіраецца агітаваць за перапрызначэнне Лукашэнкі ў 2025 годзе. «Белсат» распытаў пра гэтыя часы Сяргея Навумчыка, які тады быў дэпутатам і які напісаў шэсць кніг пра 1991–96 гады, па кнізе на год.