навіны

Японія выказала пратэст Беларусі з нагоды затрыманага за шпіянаж выкладчыка японскай мовы

Наканішы Масатошы выкладае асновы японскай мовы ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Гомель, Беларусь. 21 снежня 2021 года. Фота: Gsu.by
Наканішы Масатошы выкладае асновы японскай мовы ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Гомель, Беларусь. 21 снежня 2021 года. Фота: Gsu.by
podpis źródła zdjęcia

Пратэст быў пададзены праз амбасаду адразу пасля эфіру на «Беларусь 1», дзе выйшаў сюжэт пра Масатоші Наканіші. Японскі бок выказаў асцярогі з нагоды парушэння правоў чалавека.

Генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Ёсімаса Хаясі заявіў на прэс-канферэнцыі, што праглядзеная ім праграма «вельмі сумная» і зараз краіна аказвае затрыманаму консульскую падтрымку.


«Мы акажам усю магчымую падтрымку з пункту гледжання абароны нашых грамадзян», — сказаў Ёсімаса Хаясі.


Нагадаем, беларускі тэлеканал «Беларусь-1» паведаміў вечарам 4 верасня, што ў Беларусі «затрыманы агент японскай разведкі». Наканішы Масатошы выкладаў японскую мову ў Інстытуце дадатковай адукацыі пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце і раней быў жанаты з гамяльчанкай.


Улады Беларусі абвінаваціяла японца ў зборы інфармацыі пра сацыяльна-палітычную абстаноўку ў Беларусі, здымках коштаў у крамах, ваеннай інфраструктуры і сітуацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы.


Адносіны паміж Японіяй і Беларуссю значна пагоршыліся пасля уварвання Масквы ва Украіну ў лютым 2022 года.


Тэса Анэйда belsat.eu



больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10