навіны

Павел Дураў выступіў з першай заявай пасля затрымання ў Парыжы

Аматар аскетычнага складу жыцця ў гатэлі «The Ritz-Carlton». Крыніца: старонка Паўла Дурава ў Instagram
Аматар аскетычнага складу жыцця ў гатэлі «The Ritz-Carlton». Крыніца: старонка Паўла Дурава ў Instagram
podpis źródła zdjęcia

Стваральнік Telegram падзякаваў карыстальнікам месэнджара за падтрымку і мэмы, удакладніўшы, што яго допыт працягваўся чатыры дні, а ён не чакаў такіх дзеянняў ад уладаў Францыі.

Павел Дураў, Ірына Балгар і трое іх дзяцей у 2020 годзе. Фота: Missbolgar / Instagram.com 

Асабістае жыццё Паўла Дурава: мінімум пяць прызнаных дзяцей і сотні тысяч еўра аліментаў у месяц

Шуфлядка

Па словах Дурова, у Telegram ёсць афіцыйны прадстаўнік у ЕЗ, праз якога з ім можна было лёгка звязацца «і папрасіць аб дапамозе», а прадстаўнікі краіны «заблыталіся, куда рабіць запыты».

— Заявы ў некаторых СМІ, што Telegram — гэта нейкі анархічны рай, абсалютна не адпавядаюць рэчаіснасці. Кожны дзень мы выдаляем мільёны шкодных пастоў і каналаў. Мы публікуем штодзённыя справаздачы аб празрыстасці. У нас ёсць прамыя гарачыя лініі з НДА, каб хутчэй апрацоўваць тэрміновыя запыты на мадэрацыю,
пазначае Дураў. — Аднак мы чуем галасы, якія кажуць, што гэтага недастаткова. Рэзкае павелічэнне колькасці карыстальнікаў Telegram да 950 мільёнаў выклікала нарастаючыя праблемы, якія палегчылі злачынцам злоўжыванне нашай платформай. Вось чаму я паставіў сваёй асабістай мэтай пераканацца, што мы значна палепшым сітуацыю ў гэтым плане. Мы ўжо пачалі гэты працэс унутры краіны, і я падзелюся з вамі больш падрабязнай інфармацыяй аб нашым прагрэсе вельмі хутка. 

Акрамя таго, ён лічыць, што нельга абвінавачваць стваральніка месэнджэра ў тым, што ім могуць злоўжываць іншыя людзі.

— Калі краіна незадаволеная інтэрнэт-сэрвісам, прынятая практыка - пачаць судовы іск супраць самога сэрвісу. Выкарыстанне законаў дасмартфонавай эпохі для абвінавачвання гендырэктара ў злачынствах, учыненых трэцімі асобамі на платформе, якой ён кіруе, з'яўляецца памылковым падыходам,
— лічыць міліярдэр.

Таксама Дураў нагадаў, што ў 2018 годзе Telegram адмовіўся выдаваць ФСБ ключы шыфравання, пасля чаго мэсанджар два гады спрабавалі заблакаваць у Расіі:

— Калі Расея запатрабавала ад нас перадаць «ключы шыфравання» для сачэння, мы адмовіліся — і Telegram быў забаронены ў Расіі. Калі Іран запатрабаваў ад нас заблакаваць каналы мірных пратэстоўцаў, мы адмовіліся — і Telegram быў забаронены ў Іране. Мы гатовыя пакінуць рынкі, якія не адпавядаюць нашым прынцыпам, таму што мы робім гэта не дзеля грошай. Мы кіруемся намерам несці дабро і абараняць асноўныя правы людзей, асабліва ў месцах, дзе гэтыя правы парушаюцца, — напісаў ён.

Нагадаем, заснавальніка Telegram Паўла Дурава затрымалі ў аэрапорце «Ля Буржэ» у Парыжы 24 жніўня. Ён прыляцеў у Парыж з Баку і мусіў правесці ў французскай сталіцы як мінімум адзін вечар, у яго там была запланаваная сустрэча.

Дарэчы, Telegram 5 верасня дазволіў карыстальнікам паведамляць аб незаконным кантэнце ў прыватных групах, што вынікае з абнаўлення раздзела папулярных пытанняў на сайце месенджара. Мяркуючы па кэшаванай версіі старонкі, правілы змянілі менш за суткі таму.


Раней удзельнікі прыватных груп не маглі скардзіцца на такі кантэнт.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10