Беларускі расследавальніцкі цэнтр разам з журналістамі «Белсату», праектам «Схемы» украінскай службы «Радыё Свабода», ініцыятывай «Рабочы рух», Праектам па расследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP), Кіпрскай сеткай расследавальніцкіх рэпартажаў CIReN, з дапамогай матэрыялаў «Кіберпартызанаў» раскрылі схемы экспарту ўгнаенняў «Беларуськалію» у абыход санкцыяў, а таксама – паставак люксавых аўтамабіляў з Украіны ў Расею праз Беларусь.