«Малады фронт» адзначае 6 верасня дзень народзінаў. У гэты дзень у 1997 годзе прайшоў першы з’езд моладзевай структуры пры партыі БНФ, якая стала самай масавай моладзевай арганізацыяй з апазіцыйных рэжыму Лукашэнкі. «Белсат» папрасіў трох былых чальцоў «Маладога фронту» расказаць, чым у арганізацыі займаліся, якія рэпрэсіі перажылі і чаму лічаць, што гэта не было дарэмна.