навіны

Дэмакратычная сілы выступілі ў падтрымку «‎Белсату»‎

Трэцяя канферэнцыя дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь». Фота: «Белсат»
Трэцяя канферэнцыя дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь». Фота: «Белсат»
podpis źródła zdjęcia

Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь», якая праходзіла ў Вільні 3-4 жніўня, быў ухвалены праект дэкларацыі аб падтрымцы працы незалежных медыя. Асобным пунктам у дакуменце згадваецца «‎Белсат»‎.

«Мы асобна падкрэсліваем важнасць захавання і падтрымкі тэлеканала «‎Белсат»‎ – унікальнага праекта польскай дапамогі, дзякуючы якому мільёны беларусаў і беларусак атрымліваюць доступ да непадцэнзурнай інфармацыі», - гаворыцца ў дэкларацыі.

У цэлым дэмакратычныя сілы выказваюць падтрымку ўсім беларускім незалежным медыям, якія «працягваюць сваю працу ў надзвычайна неспрыяльных умовах». Аўтары дэкларацыі нагадваюць пра пераслед незалежных медыяў, рэпрэсіі супраць журналістаў, ціск на іх сваякоў.

,,

«Мы адзначаем неабходнасць праграмнай і інстытуцыйнай фінансавай дапамогі для медыя і блогераў ад міжнародных партнёраў. Праца медыя вельмі важная, і ў цяперашніх умовах не можа быць у дастатковым аб’ёме прафінансаваная іншымі шляхамі», - гаворыцца ў дакуменце.


У дэкларацыі таксама выказваецца «павага да незалежнасці рэдакцыйнай палітыкі СМІ” і вітаецца «імкненне да разнастайнага інфармацыйнага ландшафту».


Падрабязней пра вынікі канферэнцыі дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь» можна прачытаць тут і тут.


Глеб Нержын, «Белсат»

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10