навіны

Іран папярэдзіў Ізраіль праз Вугоршчыну пра намер атакаваць

Ізраіль падчас абстрэлу. Крыніца: aa.com.tr
Ізраіль падчас абстрэлу. Крыніца: aa.com.tr
podpis źródła zdjęcia

Іран вырашыў атакаваць Ізраіль і перадаў паведамленне пра гэта праз міністра замежных справаў і знешнеэканамічных сувязяў Вугоршчыны Петэра Сіярты. Паводле звестак выдання JPost, ён атрымаў гэтую інфармацыю падчас размовы з выконваючым абавязкі міністра замежных справаў Ірану Алі Багеры Кані.

Як паведамляецца, Сіярта патэлефанаваў кіраўніку МЗС габрэйскай дзяржавы Ісраэлю Кацу і растлумачыў яму, што атрымаў гэтую інфармацыю падчас размовы з Алі Багеры Кані.

,,

«Іран паведаміў нам, што мае намер атакаваць Ізраіль», – цытуе Каца The Jerusalem Post.


«Свет павінен спагнаць з Ірану цану за любыя агрэсіўныя дзеянні, якія ён распачне», – дадаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.


Надзея Вольная

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10