навіны

«Цябе б'юць, а навакольным усё роўна». У Варшаве ўкраінка збіла беларуску праз расейскую мову, а разнімаў іх паляк

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: freepik.com
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: freepik.com
podpis źródła zdjęcia

У цэнтры Варшавы паўстаў моўны канфлікт. Дзяўчына з Украіны пачула на вуліцы, як прахожая дзяўчына з Беларусі размаўляе па-расейску – і вельмі агрэсіўна на гэта адрэагавала. Спачатку абражала, а потым кінулася ў бойку.

Са словаў пацярпелай беларускі Ірыны, канфлікт адбыўся 2 жніўня. На алеі недалёка ад станцыі метро Świętokrzyska ў цэнтры Варшавы дзяўчына павольна шпацыравала і запісвала галасавое паведамленне сяброўцы. Паведамленне было на расейскай мове.


У нейкі момант, са словаў беларускі, якая пражывае ў сталіцы Польшчы ўжо пяць гадоў, яна пачула, як нехта гучна крычыць матам, але і падумаць не магла, што абразы адрасаваныя менавіта ёй.

,,

«Пасыл быў такі: якога чорта ты тут ходзіш, давай звальвай у сваю краіну. Аказалася, гэта крычала ўкраінка», – распавяла Іра ў інтрв'ю MOST


За ўсе гады жыцця ў Варшаве з падобнай дыскрымінацыяй дзяўчына не сутыкалася ніводнага разу.


На гэтым канфлікт не скончыўся. Праз некалькі хвілінаў сітуацыя абвастрылася яшчэ мацней, прытым з абодвух бакоў. Як распавяла Ірына, яна вельмі разгубілася, і ў нейкі момант паказала дзяўчыне, якая яе абражала, сярэдні палец, чым яшчэ болей раззлавала ўкарінку, і тая стала не толькі абражаць, але і пагражаць фізічнай расправай.


Пасля гэтага беларуска паслала украінку на х...р, і гэта стала апошняй кропляй.


Спачатку дзяўчына з Украіны ўдарыла Ірыну скураным заплечнікам па твары, а затым стала наносіць удары па плячы.

,,

«Нешматзначна намякнулі, што разбірацца з ўсёй гэтай сітуацыяй паліцыянтам не вельмі хочацца»


Ад жаху беларуска стала клікаць на дапамогу – і таксама па-расейску. Са словаў Ірыны, больш за ўсё яе ўразіла тое, што з мноства мінакоў умяшацца ў канфлікт і неяк разняць дзяўчат адважыўся толькі адзін малады чалавек. Як пазней высветлілася, ён быў палякам. Мужчына ўстаў паміж дзяўчатамі, папрасіў іх супакоіцца і параіў Ірыне як мага хутчэй сыходзіць.

,,

«Услед па-расейску яна мне крычала: «У цябе рускія салдаты хер не піхалі», – успамінае беларуска.


Калі дзяўчына трохі прыйшла ў сябе, выявілася, што ў яе сіняк на вухе, разбітая губа, з коранем вырваны пазногаць...Ірына пайшла ў паліцыю. Але якое было яе здзіўленне, калі там ёй нешматзначна намякнулі, што разбірацца з ўсёй гэтай сітуацыяй паліцыянтам не вельмі хочацца.

,,

«Мяне вельмі непрыязна сустрэлі. Там быў рэзкі мужчына, які сказаў, што ўсё будзе вырашацца вельмі няхутка. Спачатку трэба зняць цялесныя пашкоджанні, а потым ісці альбо ў паліцыю, альбо ў суд, каб напісаць заяву», – распавяла Іра.


У паліцыі беларуска пацікавілася, ці можна па камерах, усталяваных на алеі, вызначыць асобу яе крыўдзіцелькі. Паліцыянт адказаў, што не ведае.


Па словах дзяўчыны, яна была такой стомленай і расчараванай, што разбірацца далей ужо не бачыла сэнсу – пайшла дадому.


Пра здарэнне Ірына распавяла ў сваім Instagram-акаўнце, дзе сітуацыю сталі актыўна каментаваць. Прытым меркаванні падзяліліся на два лагеры. Утрыравана: ад «сама вінаватая, трэба было размаўляць па-беларуску» да «моўная дыскрымінацыя недапушчальная». А як вы думаеце?


Надзея Вольная

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10