навіны

Армія Ізраілю паведаміла пра гатоўнасць планаў наступальных аперацый

Армія Ізраілю паведаміла пра гатоўнасць планаў наступальных аперацый. Фота: AFP, SAID KHATIB
Армія Ізраілю паведаміла пра гатоўнасць планаў наступальных аперацый. Фота: AFP, SAID KHATIB
podpis źródła zdjęcia

Усе падраздзяленні ізраільскай арміі знаходзяцца ў стане гатоўнасці. З такой заявай выступіў генерал, камандуючы Паўночнага камандавання арміі абароны Ізраілю Ары Гордзін на сустрэчы з кіраўнікамі муніцыпалітэтаў населеных пунктаў поўначы яўрэйскай дзяржавы.

Выказванні Гордзіна распаўсюдзіла вайсковая прэс-служба:

,,

«Ізраільскія вайскоўцы поўныя рашучасці змяніць сітуацыю [у галіне бяспекі] на поўначы і вярнуць жыхароў [населеных пунктаў на поўначы Ізраілю] дадому».


Сітуацыя на Блізкім Усходзе рэзка абвастрылася пасля нападу 7 кастрычніка 2023 года баевікоў палестынскага руху ХАМАС на Ізраіль, які суправаджаўся забойствамі жыхароў прыгранічных населеных пунктаў і захопам закладнікаў. Ізраіль абвесціў аб поўнай блакадзе Газы і стаў наносіць удары ў адказ па ёй і асобных раёнах Лівана і Сірыі.


Ужо дзясяты месяц поўнач Ізраілю рэгулярна падвяргаецца абстрэлам з тэрыторыі Лівана, на якія ізраільскія вайскоўцы адказваюць агнём. З прыгранічных раёнаў на поўначы яўрэйскай дзяржавы эвакуяваны дзясяткі тысяч ізраільцян.


Бліжэйшымі днямі ці нават гадзінамі на Блізкім Усходзе чакаецца новая эскалацыя канфлікту. Іран абяцаў адказаць Ізраілю на забойства камандзіра «Хезбалы» Фуада Шукры ў Бейруце і кіраўніка Палітбюро ХАМАС Ісмаіла Ханіі ў Тэгеране (афіцыйна ізраільскія ўлады не прызналі, што маюць дачыненне да ліквідацыі Ханіі). Паводле звестак The New York Times, Вярхоўны лідар Ірану асабіста аддаў загад нанесці «удар адплаты» па ізраільскай тэрыторыі. Ізраіль у сваю чаргу паведамляе аб плане» прэвентыўнага ўдару, які ляжыць на стале ў ізраільскага кіраўніцтва.


Надзея Вольная

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10