Чарговыя непрыемныя для беларусаў навіны з Вільні ўжо абляцелі ўсе паблікі і навіновыя рэсурсы: спачатку у сталіцы Літвы стралялі па вокнах храма Беларускага праваслаўнага прыхода і Цэнтра беларускай культуры, а крыху пазней ля шэлтару беларускіх уцекачоў чырвонымі фарбамі хтосьці напісаў абразлівы для беларусаў надпіс. Пакуль паліцыя разбіраецца, хто вінаваты, беларусы агучылі свае версіі, зверыліся між сабою і прыйшлі да агульнай высновы. Да якой менавіта – даведаўся «Белсат».