У ліпені ва Украіне зарэгістравалі тры выпадкі новага субварыянту каранавірусу Omicron FLiRT. Два з іх зафіксаваныя ў Кіеве, яшчэ адзін у Івана-Франкоўскай вобласці. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Украіны Ігар Кузін.
Новы субварыянт каранавірусу ва Украіне выявілі на мінулым тыдні. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, захварэлі дзве жанчыны і мужчына.
Штам FLiRT паходзіць ад варыянту Omicron. У Міністэрстве аховы здароўя распавялі, што праз спецыфічныя мутацыі вірус лепш звязваецца з клеткамі і пазбягае імуннага адказу. Гэта азначае, што FLiRT хутчэй атакуе аслаблены імунітэт, а захварэць могуць у тым ліку раней вакцынаваныя людзі. Аднак вакцынацыя ўсё ж дапамагае пазбегнуць ускладненняў падчас хваробы, кажуць у Міністэрстве аховы здароўя.
У цэлым украінскія медыкі адзначаюць істотнае павышэнне ўзроўню захворвання каранавірусам, асабліва ў Кіеве, дзе ў больніцы з каранавірусам трапляюць у сярэднім па 20 чалавек на суткі.
Надзея Вольная