Naviny

Людзям не сказалі пра небяспеку, Мінабароны ўпершыню выказалася — вынікі збіцця «шагэдаў» пад Гомлем

Меркавана, збіты расейскі беспілотнік «Shahed» падае над Гомлем
Меркавана, збіты расейскі беспілотнік «Shahed» падае над Гомлем, Беларусь. 5 верасня 2024 года. Скрыншот: Флагшток / Telegram

Мінабароны ўпершыню адрэагавала на залёты дронаў «Shahed» у Беларусь. Гэта здарылася пасля таго, як пад Гомлем прыйшлося збіваць гэтыя дроны, што аказалася занадта прыкметным. Адказ атрымаўся змазаным, а прапагандысты абвінавачваюць Украіну. Толькі тут шэраг нестыковак, а пра абвестку людзей аб небяспецы зусім забыліся. Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» падвяла вынікі інцыдэнту.