навіны

На волю па «памілаванні» выйшла менеджарка «EPAM» Дзіяна Завадская – «Медыязона»

Дзіяна Завадская
Дзіяна Завадская. Фота: Диана Завадская / «ВКонтакте»
podpis źródła zdjęcia

Вядомае ўжо трэцяе імя вызваленай з нядаўняй хвалі «памілавання» палітвязняў. Дзіяну Завадскую асудзілі за ўдзел у пратэстах і данаты, калі яна вярнулася з Грузіі ў Беларусь.

Андрэй Стрыжак. Варшава, Польшча. 9 лютага 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Каму і што Лукашэнка хоча сказаць вызваленнем дзясяткаў палітвязняў, калі за кратамі яшчэ многія сотні?

навіны

Паводле звестак «Медыязоны», на волю па памілаванні выйшла 34-гадовая палітзняволеная з Берасця Дзіяна Завадская.


Жанчыну затрымалі 15 жніўня 2023 года. Паводле звестак «Нашай нівы», Завадская ўзначальвала каманду тэставальнікаў «EPAM». Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Укріне яна разам з сынам, якому цяпер 7 гадоў, з’ехала ў Тбілісі. Але ў нейкі момант з невядомых прычынў вырашыла вярнуцца ў Беларусь.


Яе абвінавацілі ў «Групавых дзеяннях, якія груба парушаюць парадак» (арт. 342 КК РБ) і ў «Вербаванні або падрыхтоўцы грамадзянаў Беларусі да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўдброеных фармаваннях ці ваенных дзеяннях ці фінансаванні такой дзейнасці» (ч.2 арт. 361-1 КК РБ). Яе асудзілі на невядомы тэрмін пазбаўлення волі, пакаранне яна адбывала ў папраўчай калоніі № 4.


4 верасня стала вядома пра ўказ Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні яшчэ 30 чалавек з ліку палітычных зняволеных. На момант публікацыі вядома, што выйшлі на волю адна з заснавальніц ініцыятывы «Маці-328» Марына Кісялевіч і прадпрымальніца Вікторыя Гаўрыліна.


У Беларусі застаюцца ў няволі ніяк не менш за 1343 палітвязня: гэта 1373 чалавек у спісе на сайце «Вясны» мінус 30 «памілаваных» новым указам. Але спіс «Вясны» відавочна няпоўны: праваабаронцы правяраюць кожную справу на адпаведнасць азначэнню «палітвязень» і не паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам, а некаторыя сваякі зняволеных не хочуць статусу палітвязня сваім блізкім, бо баяцца дадатковых рэпрэсіяў супраць сябе і блізкіх. Два месяцы таму Каардынацыйная рада ацэньвала рэальную колькасць палітвязняў у звыш пяці тысяч – і за гэтыя два месяцы затрыманні і суды не спыніліся. 


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10