Naviny

«Белсат» запрашае да супрацы! Шукаем вытворцаў відэакантэнту

Ньюсрум тэлеканалу «Белсат». Варшава, Польшча
Ньюсрум тэлеканалу «Белсат». Варшава, Польшча. 20 сакавіка 2024 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Адзіны свабодны тэлеканал для беларусаў, запрашае тых, хто займаецца вытворчасцю відэа-кантэнту – праграмаў, мультфільмаў, дакументальнага ці мастацкага кіно ды іншага, – запрапанаваць свой прадукт «Белсату».