Чарговы абразлівы надпіс нанеслі на асфальце пад будынкам беларускай арганізацыі дапамогі палітычным уцекачам у Вільні. Надпіс змываў былы палітвязень Міхаіл Жамчужны.
Ля ўезду ў «Замак» каля 0:50 невядомыя пакінулі надпіс на асфальце па-літоўску: «Baltarusų parazitams čia ne vieta», паведаміла «Dapamoga». Хто гэта напісаў, невядома, але арганізацыя лічыць гэта правакацыяй беларускіх спецслужбаў.
Супрацоўнікі арганізацыі выклікалі паліцыю, тая склала пратакол і дазволіла выдаліць надпіс. Гэта адразу зрабіў Міхаіл Жамчужны, які раней у Беларусі правёў 11 гадоў за кратамі.
Ужо а 2-й ночы надпісу не было.
,,«Дабро пераможа. Што б розныя доўбні на асфальтах ні пісалі», – рэзюмавала «Dapamoga».
Перад тым 4 верасня невядомыя пабілі шыбы ў будынку Цэнтру беларускай культуры ў Вільні і абстралялі з пнеўматычнай зброі вокны памяшканне беларускай царквы.
У ліпені незнаёмыя разбілі вітрыну крамы з нацыянальнай сімволікай «Kropka», якая належыць былому палітвязню Дзмітрыю Фурманаву.
Варожасць між літоўцамі і беларусамі нярэдка распальваюць у сацсетках ананімныя акаўнты, якія часам робяць неўласцівыя носьбітам мовы памылкі ў беларускай і літоўскай мовах. Але часам правакацыйныя заявы робяць і неананімныя асобы.
Абноўлена. Офіс выбранай прэзідэнткі Беларусі пракаментаваў нядаўнія здарэнні ў Літве:
Алесь Наваборскі belsat.eu