навіны

Стала вядома імя яшчэ адной жанчыны, якая выйшла па памілаванні 4 верасня

Вікторыя Гаўрыліна
Вікторыя Гаўрыліна. Фота: facebook.com/victoria.gavrilina
podpis źródła zdjęcia

Сярод трыццаці памілаваных паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі аказалася палітзняволеная Вікторыя Гаўрыліна.

Генеральны пракурор Андрэй Швед. Фота: Зеркало

Генпракурор анансаваў разгляд чарговых справаў па памілаванні

навіны

Пра гэта паведаміў у перадачы прапагандыста Рыгора Азаронка іншы прапагандыст Юрый Васкрасенскі, прыкмеціла выданне «Зеркало».

«У яе сур’ёзны быў тэрмін. Некалькі артыкулаў. У тым ліку 243-і, нясплата падаткаў. Ёй сядзець і сядзець яшчэ… Гады два, не менш», – цытуе Васкрасенскага выданне.

Вікторыя – прадпрымальніца, танцорка, маці дваіх дзяцей. Яе асудзілі ў Гомлі 18 верасня 2023 года на 3 гады і 3 месяцы калоніі, абвінаваціўшы ў фінансаванні «экстрэмісцкай дзейнасці» за данаты паводле арт. 361-2 КК, незаконных дзеяннях ў дачыненні да персанальных звестак паводле ч. 3 арт. 203-1 КК, а таксама ў нясплаце падаткаў паводле арт. 243 КК.

Нагадаем, што сёння стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў 30 палітычных вязняў. З іх сямёра жанчын і 23 мужчыны. Большасць асуджаных – бацькі непаўналетніх і малалетніх дзетак. Сярод памілаваных, якія выйшлі на волю сёння, адна з заснавальніц ініцыятывы «Маці-328» Марына Кісялевіч.

Акрамя таго, генпракурор Андрэй Швед анансаваў разгляд справаў аб памілаванні яшчэ «вялікай колькасці» асобаў.

Раман Шавель belsat.eu  


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10