навіны

Сярод памілаваных сёння палітзняволеных – адна з заснавальніц ініцыятывы «Маці-328»

Марына Кісялевіч.
Марына Кісялевіч. Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Сярод памілаваных, якія выйшлі на волю сёння, адна з заснавальніц ініцыятывы «Маці-328» Марына Кісялевіч.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik

Памілаваныя яшчэ 30 палітвязняў — 7 жанчын і 23 мужчыны

навіны

Пра гэта паведаміла стваральніца ініцыятывы «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая.

Марыну Кісялевіч
асудзілі ў траўні 2021 года на 4 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Жанчыну вінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ: ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку).

Затрымалі Марыну Кісялевіч 7 лютага 2022 года паводле даносу неабыякавага грамадзяніна за допісы «ВКонтакте». Доўгі час яе утрымлівалі ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках, а пасля да суду перавялі ў СІЗА.

12 красавіка гэтага года адбылося чарговае судовае пасяджнне, на якім разглядалася пытанне аб узмацненні пакарання ў дачыненні да палітзняволенай. Вынікам пасяджэння стала замена абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі тэрмінам 10 месяцаў.

Вядома, што ў 2017 годзе сын Марыны Кісялевіч быў асуджаны на 13 гадоў калоніі.

Ініцыятыва «Маці-328» аб’ядноўвала жанчын, чые дзеці ў юнацкім узросце былі асуджаныя на вялікія тэрміні паводле артыкула 328 КК за незаконны абарот наркатычных сродкаў. На думку ўдзельніц ініцыятвы, у некаторых выпадках тэрміны зняволення былі несувымернымі злачынствам, а закон не ўлічваў асобы злачынцаў, іхны ўзрост і іншыя акалічнасці.

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10