навіны

Міжнародны інстытут прэсы патрабуе вызваліць нядаўна асуджаных беларускіх журналістаў Яўгена Глушкова і Алеся Сабалеўскага

Яўген Глушкоў і Алесь Сабалеўскі. Фота: baj.media
Яўген Глушкоў і Алесь Сабалеўскі. Фота: baj.media
podpis źródła zdjęcia

Міжнародны інстытут прэсы (IPI) патрабуе вызвалення палітзняволеных журналістаў Яўгена Глушкова і Алеся Сабалеўскага, гаворыцца ў заяве арганізацыі. 31 ліпеня Магілёўскі абласны суд прысудзіў абодвум тры і чатыры гады калоніі адпаведна.

«Праз 30 гадоў пасля сваіх першых выбараў у 1994 годзе і праз чатыры гады пасля масавых пратэстаў, падчас якіх дзясяткі беларускіх журналістаў былі ўзятыя пад варту падчас рэпартажаў, Аляксандр Лукашэнка працягвае свой бясконцы крыжовы паход супраць незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці агулам», - выказаўся часовы дырэктар IPI Скот Грыфін.

31 ліпеня Магілёўскі абласны суд прысудзіў былым журналістам-фрылансерам Яўгену Глушкову і Алесю Сабалеўскаму тры і чатыры гады пазбаўлення волі адпаведна, а таксама пастанавіў спагнаць з іх штрафы. Мужчыны абвінавачваліся па ч. 1 і ч. 3 арт. 361 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім»), а таксама па ч. 1 арт. 361 КК («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу»).

Алесь Сабалеўскі быў затрыманы 12 снежня 2023 года на працы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Наступным днём суд Кастрычніцкага раёну Магілёва арыштаваў яго на 10 сутак.

Пасля адбыцця арышту Сабалеўскі не выйшаў на волю: на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць»), а затым і крымінальная справа.

20 лютага стала вядома, што на затрыманага ў пачатку студзеня відэааператара з Магілёва Яўгена Глушкова заведзеная крымінальная справа.

Абодва фігуранты справы пераследуюцца за супрацоўніцтва з рэгіянальным недзяржаўным сайтам 6tv.by.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, 37 работнікаў СМІ зараз у знаходзяцца за кратамі.

Надзея Вольная, belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10