навіны

Сёння Максіму Знаку споўнілася 43 гады. Паўтары гады ад яго няма навінаў

Максім Знак. Крыніца: max.znak / facebook.com
Максім Знак. Крыніца: max.znak / facebook.com
podpis źródła zdjęcia

4 верасня споўнілася 43 гады беларускаму адвакату Максіму Знаку. Вось ужо чатыры гады запар ён праводзіць свой дзень народзінаў за кратамі.

Марыя Калеснікава і Таццяна Хоміч. Фота: Tatsiana Khomich / Facebook
«Забіваюць голадам». Сястра Калеснікавай просіць для палітзняволенай доступ да неабходнай ежы навіны

Максіма Знака затрымалі 9 верасня 2020 года, а 6 верасня 2021 года пакаралі 10-ю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму за выкананне сваіх прафесійных абавязкаў.

Максім Знак — адвакат і былы юрыст перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Віктара Бабарыка, якога ўлады таксама пасадзілі ў турму. Максіма Знака разам з Марыяй Калеснікавай абвінавацілі ў змове, здзейсненай у мэтах захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч.1 арт. 357), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтве ім (ч.1. ст. 361-1), публічных закліках да захвату ўлады (ч.3. арт. 361). Марыі Калеснікавай Менскі абласны суд прызначыў 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму. 

Максім Знак вядомы не толькі сваёй юрыдычнай дзейнасцю, але і як пісьменнік і музыка. У 2022 годзе выйшла ягоная кніга «Зэкамерон», куды ўвайшлі перададзеныя ў лістах да блізкіх вершы і частка апавяданьняў, напісаных ім у СІЗА-1 на Валадарскага ў Менску.

У ліпені 2024 года Максім Знак стаў адным з чатырох намінантаў на прэмію Цэнтра Вацлава Гавела «Парушэнне спакою». Прэмія штогод уручаецца пісьменнікам, якія праявілі мужнасць у іншадумстве і падвергліся праз гэтае несправядліваму пераследу.

З 9 лютага 2023 года з Максімам няма ніякай сувязі — лісты ні ад яго, ні да яго супрацоўнікі калоніі не перадаюць, да палітвязня не пускаюць сваякоў. 

Але напісаць ліст палітвязню ўсё роўна можна паспрабаць: ВК №3 (Выпраўленчая калонія), Віцебская вобласць, гп. Віцьба, 211322 (Знак Максім Аляксандравіч).

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10