навіны

Памілаваныя яшчэ 30 палітвязняў — 7 жанчын і 23 мужчыны

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik
podpis źródła zdjęcia

Падпісаны ўказ аб памілаванні 30 «асуджаных за злачынствы пратэснай накіраванасці».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

Якой логікай кіруюцца ўлады, вызваляючы палітвязняў?

навіны

Адпаведны ўказ №343 «Аб памілаванні асуджаных» 4 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Большасць асуджаных з'яўляюцца бацькамі непаўналетніх і малалетніх дзетак.


«Дадзенае рашэнне — гуманны жэст у дачыненні да гэтых людзей. Яны атрымалі шанец вярнуцца да нармальнага жыцця, да сям'і і працы», — перадае яго словы «Белта».


Улады сцвярджаюць, што ўсе вызваленыя палітвязні выканалі абавязковыя ўмовы памілавання — «падалі хадайніцтва аб памілаванні, прызналі віну, шчыра раскаяліся і далі абяцанне весці правапаслухмяны лад жыцця».

Святлана Ціханоўская вітала памілаванне 30 асуджаных за пратэсты. Аднак падкрэсліла, што ўсе гэтыя людзі і так не павінны былі апыніцца за кратамі.

«Я рада, што яшчэ 30 палітычных зняволеных у Беларусі былі памілаваны. Усе яны невінаватыя. Аднак рэпрэсіі працягваюць узмацняцца, і больш за 1400 чалавек застаюцца ў зняволенні па палітычных матывах. Нам неабходны пастаянны міжнародны ціск, каб забяспечыць свабоду для іх усіх», напісала яна ў Х.

Нагадаем, 16 жніўня Лукашэнка таксама памілаваў 30 палітвязняў, падпісаўшы адпаведны ўказ. Пад дзеянне гэтага ўказу трапілі 14 жанчын і 16 мужчын. Прозвішчы часткі з іх ужо вядомыя, некаторыя – пакуль у сакрэце, бо праваабаронцы захоўваюць інфармацыйную цішыню і не апублічваюць прозвішчы астатніх вызваленых, клапоцячыся пра іхную бяспеку. 

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10