навіны

У Бярозе асудзілі 18-гадовага «ўхіліста». Ён баяўся лекараў

 Здымак мае ілюстрацыйны характар. Супрацоўнік ваенкамата выхваляецца акаўнтам у TikTok. Менск, Беларусь. 8 красавіка 2023 года. Фота: modmilby / Telegram.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Супрацоўнік ваенкамата выхваляецца акаўнтам у TikTok. Менск, Беларусь. 8 красавіка 2023 года. Фота: modmilby / Telegram.
podpis źródła zdjęcia

Беларускія суды працягваюць караць ухілістаў ад службы. Расказваем, якія ёсць пакаранні.

Снимок носит иллюстративный характер. Торжественная церемония отправки граждан, призванных на срочную военную службу. Курган Славы, Беларусь. 26 апреля 2023 года. (Фото: modmilby / Telegram)
Как сейчас не попасть в армию? В Беларуси появились подпольные службы помощи призывникам Belsat

Жыхара Бярозы паставілі на воінскі ўлік у лютым 2022 года, яго павінны былі заклікаць на тэрміновую ваенную службу ў лютым-траўні 2024 года, піша Bereza.by


У сакавіку хлопец атрымаў пад роспіс позву аб неабходнасці з'явіцца ў ваенкамат для правядзення медыцынскага агляду.


Але ён не прыйшоў і прычынай нез'яўлення назваў боязь лекараў. У выніку над бярэзаўчанінам адбыўся суд за ўхіленне ад прызыву, які скончыўся штрафам у памеры 120 базавых велічынь (4 800 рублёў). 

Што пагражае за ўхіленне ад прызыву ў Беларусі?

Згодна з артыкулам 435 Крымінальнага кодэкса Беларусі, паводле якога судзілі бярозаўчаніна, ухіленне ад прызыву караецца грамадскімі працамі, штрафам, арыштам ці абмежаваннем (пазбаўленнем) волі на тэрмін да двух гадоў.


Калі ж «ухіліст» звярнуўся да спробы «падману» (наўмысна прычыніў сабе траўму, сімуляваў захворванне, падрабіў меддакументы), гэта можа абярнуцца абмежаваннем або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.


Таксама ў кодэксе ёсць амаль ідэнтычны артыкул 437 «Ухіленне прызыўніка або ваеннаабавязанага ад воінскага ўліку», па якім прадугледжана пакаранне ў выглядзе грамадскіх прац, або штрафу, або арышту.


Больш лёгкія санкцыі прадугледжаны для рэзервістаў, якія ўхіляюцца ад збораў (артыкул 436 КК).


Пры гэтым прызыўнік, рэзервіст або ваеннаабавязаны, якія ўпершыню вырашыў ухіліцца ад прызыву, можа быць вызвалены ад крымінальнай адказнасці, калі гэта адбылося ў выніку збегу цяжкіх абставін.

А боязь лекараў сапраўды існуе?


Так, боязь лекараў і людзей у медычных халатах сапраўды існуе, яна завецца ятрафобіяй. Людзі, якія пакутуюць гэтай фобіяй, не наведваюць лекараў і нават у цяжкіх выпадках адмаўляюцца здаваць аналізы і прымаць лекавыя сродкі.


З-за самой прыроды страху лячэнне гэтай фобіі вельмі ўскладнена. У найболей сур'ёзных выпадках пацыент адпрэчвае любое ўмяшанне з боку медыцынскіх працаўнікоў.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10