У параўнанні са жніўнем мінулага года ў Беларусі назіраецца ўсплёск браніравання гасцініц, гавораць даныя Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі.
На першым месцы па росце гэтага паказчыка — Горадня (+247%), потым ідуць Віцебск (+173%) і Берасце (+165%). У Менску браніравання выраслі на 115 працэнтаў.
Аднак Менск застаецца лідэрам па колькасці браніравання, займаючы 62% усіх заказаў. За ім з вялікім адрывам ідзе Берасце з 10%. А дзе падвышаецца попыт, падвышаюцца і кошты. Напрыклад, гэтым летам пераначаваць у пяцізоркавым гатэлі ў Беларусі абыходзілася ў сярэднім у 160 даляраў за ноч (+ 21% да кошта за год). Нумар у двухзоркавым гатэлі абыдзецца ў 35 даляраў (+26%), у трохзоркавым — 70 даляраў (+ 13%), у чатырохзоркавым — 119 даляраў (+11%). Але найбольш прыкметна (амаль на траціну) падаражэлі апартаменты без зорак — у сярэднім 67 долараў за ноч.
Гэта можа быць выклікана некалькімі прычынамі. Па-першае, атрымаць турыстычную візу ў Беларусі ў апошні час — сапраўдны квэст з перашкодамі, таму людзі пачалі падарожнічаць па краіне. Па-другое, на рост браніравання ў Берасце павінны былі паўплываць чэргі на межах, якія часам зацягваліся на двое сутак. У выніку многія людзі здымалі нумар на ноч, каб раніцай вярнуцца ў чаргу.
А вось колькасць замежнікаў, якія прыязджаюць па бязвізу ў Беларусь толькі падае.
Тэса Анэйда belsat.eu