Каля 05:40 раніцы 4 верасня Расея нанесла масіраваны ўдар па Львову з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет. Пра гэта паведаміў кіраўнік Львоўскай вобласці Максім Казіцкі.
У выніку абстрэлу загінула 3 чалавекі (паводле папярэдняй інфармацыі, адна з іх — 14-гадовая дзяўчынка). Яшчэ 25 атрымалі раненні, сярод іх 5 дзяцей: 15-гадовае дзіця знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжкасці, а чацвёра атрымалі лёгкія раненні.
«На жаль, ёсць трэці загінуўшы чалавек у выніку начнога нападу па Львове. Папярэдне, гэта 14-гадовая дзяўчынка», — заявіў Максім Казіцкі.
Пазней мэр горада Львова Андрэй Садовы паведаміў, што колькасць пацярпелых вырасла да 35 чалавек.
Расейскія вайскоўцы пакуль ніяк не каментавалі ўдар па Львове.
Дапоўнена. Выратавальныя работы ў Львове завершаны. Улады горада паведамляюць аб 64 пацярпелых (сярод іх 8 дзяцей) і 7 забітых. Сярод загінуўшых ёсць двое дзяцей — дзяўчынкі 7 і 14 гадоў, а таксама 21-гадовая дзяўчына. Яны члены адной сям'і. Іх маці таксама загінула.