навіны

Полк Каліноўскага і ABBA выступілі ў падтрыманне «Белсату»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Беларускія дэмакратычныя сілы працягваюць выступаць у падтрыманне «Белсату». Сярод тых, хто заклікаў захаваць і ўзмацніць тэлеканал – Полк імя Кастуся Каліноўскага і Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA).


Камандзір Палка імя Кастуся Каліноўскага Павел Шурмей і выканаўца абавязкаў камандзіра мінамётнага разліку ПКК Ян Мельнікаў звярнуліся да польскіх уладаў з просьбаю захаваць «Белсат» у актуальным выглядзе.

«Мы, беларускія добраахвотнікі. ваяры Палка імя Кастуся Каліноўскага, жадаем выказаць свае словы падтрымкі тэлеканалу «Белсат» і ягонаму калектыву. Мы вельмі ўдзячныя за ўклад «Белсату» ў інфармацыйнай вайне супраць лукашысцкай і расейскай прапаганды. «Белсат» як буйное медыя з’яўляецца адным з ключавых чыннікаў на шляху вызвалення Беларусі ад дыктатуры Лукашэнки і расейскага ўплыву.

Паводле іх, у цяперашні момант «недапушчальнае паслабленне каналу – усё гэта гуляе на руку толькі лукашысцкаму рэжыму і Крамлю».


,,

«Таму мы звяртаемся да польскіх уладаў: уратуйце „Белсат“. Захавайце „Белсат“ у яго актуальным выглядзе і ўзмацніце падтрыманне для каналу», – заявілі ваяры.



У сваю чаргу прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Яўген Буры скіраваў ліст да прэм’ер-міністра Польшча Дональда Туска, каб выказаць «рашучае падтрыманне тэлеканалу „Белсат“ і выступіць за працяг яго працы ў цяперашнім выглядзе».

Падзякаваўшы польскім уладам за тое, што «„Белсат“ змог існаваць і эфектыўна функцыянаваць столькі гадоў і стаць не толькі з’явай для ўсёй беларускай супольнасці, але і вядучым медыям пра Беларусь на Захадзе», Буры падкрэсліў важнасць «як ніколі» змагацца з дэзынфармацыяй.

«У сучасных умовах, калі ў Беларусі ўціскаецца свабода слова, пераследуюцца незалежныя журналісты і арганізацыі, дыскрымінуецца беларуская мова, „Белсат“ застаецца адным з нямногіх інструментаў распаўсюду праўдзівай інфармацыі і падтрымання грамадзянскай супольнасці. Знікненне каналу азначала б велізарную страту для ўсяго беларускага дэмакратычнага руху. Просім захаваць „Белсат“ у цяперашнім выглядзе, як гучны напамін пра тое, што праўду замоўчваць нельга!» – адзначыў прэзідэнт ABBA.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10