навіны

«BYPOL» растлумачыў распродаж сваёй маёмасці і вайсковага рыштунку

img
Тактычная камізэлька, што прадае «BYPOL». Фота: olx.pl
podpis źródła zdjęcia

У паведамленні сцвярджаецца, што арганізацыя больш не мае патрэбы ў гэтым абсталяванні, у тым ліку ў рыштунку, які меліся атрымаць удзельнікі першапачатковага плану «Перамога».

«„BYPOL” з восені 2023 года прадае маёмасць, у якой цяпер не мае патрэбы. Частка маёмасці была бязвыплатна перададзеная адной з беларускіх дэмакратычных арганізацыяў, якая пажада захаваць сваю ананімнасць», – паведаміў «BYPOL» у сваім Telegram-канале.


Ініцыятыва пракаментавала паведамленне «Нашай Нівы» пра тое, што карыстальнік з нікам Aliaksandr прадае праз польскі сэрвіс кшталту нашага «Куфара» офісную тэхніку і рэчы вайсковага прызначэння. Як напісала выданне, падобна, што ў якасці прадаўца выступае кіраўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў, і галоўнае пытанне выклікаў продаж рыштунку – напрыклад, тактычных камізэлек, абарончых акуляраў.


Як растлумачыла арганізацыя, на польскіх онлайн-пляцоўках прадаецца рэшта маёмасці, якая аказалася незапатрабаванаю:

,,

«Сярод таго, што выстаўлена на продаж, маюцца рэчы вайсковага рыштунку, які прызначаўся для плану „Перамога” ў першым ягоным варыянце. У звязку з тым, што гэты варыянт плану не прайшоў унутраны аўдыт, быў распрацаваны альтэрнатыўны праект, а патрэба ў частцы маёмасці і рыштунку адпала».


Аляксандр Азараў. Крыніца: BYPOL
Азараў распрадае абсталяванне «Байпола»? – СМІ навіны

У «BYPOL» адзначылі, што атрыманыя ад распродажу грошы выдаткуюць на іншыя праекты арганізацыі.


«Каманда „BYPOL” за час свайго існавання бязвыплатна перадавала вайсковы рыштунак у Гданьскую, Уроцлаўскую, Беластокскую, Варшаўскую, Віленскую харугві, фармаванню „Атам”, асобным ваярам палка Каліноўскага і батальёну „Тэрор”», – звярнулі ўвагу ў арганізацыі.


Публікацыі пра распродаж «BYPOL» назваў «высмактанай з пальца сенсацыяй».


«Відавочна, што ў патрэбны момант яе выявілі і распаўсюдзілі агенты ўплыву рэжыму і некаторыя маргінальныя блогеры, каб яшчэ раз капнуць пад Аляксандра Азарава і каманду „BYPOL”», – падсумоўваецца ў паведамленні.


Самы дарагі сярод лотаў, што прадае Aliaksandr, – спадарожнікавы тэлефон, за які просяць 900 еўраў.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10