Кыргызстан мяняе правілы для знаходжання грамадзян з шэрагу краін, якія могуць прыехаць па бязвізе, з 5 верасня. Змены закрануць і Беларусь.
Раней беларусы маглі атрымаць рэгістрацыю ў Кыргызстане на паўгода і падаўжаць яе «у залежнасці ад мэты знаходжання», адзначае Міністэрства лічбавага развіцця Кыргызстана.
З 5 верасня атрымаць або падоўжыць рэгістрацыю можна толькі, калі маецца від на жыхарства, пасведчанне асобы без грамадзянства, пасведчанне «Кайрылман» (могуць атрымаць этнічныя кыргызы без грамадзянства) і пасведчанне «Мекен-карт» (дакумент, які пацвярджае статус суайчынніка з замежным грамадзянствам).
«Такім чынам грамадзяне дзяржаў-чальцоў ЕАЭС (Арменія, Беларусь, Казахстан, Расія) без афармлення дакументаў могуць знаходзіцца сумарна да 90 дзён на працягу кожнага 180-дзённага перыяду з моманту ўезду ў краіну, — піша Мінцыфравога развіцця Кыргызстана. — Па заканчэнні 60 або 90 дзён знаходжання на тэрыторыі Кыргызскай Рэспублікі грамадзяне, якія не ажыццявілі рэгістрацыю, будуць абавязаныя выехаць за межы Кыргызскай Рэспублікі і змогуць уехаць паўторна на тэрыторыю Кыргызскай Рэспублікі праз 60 або 90 каляндарных дзён адпаведна».
Новыя правілы таксама дазваляюць тым, хто знаходзіцца на тэрыторыі Кыргызстана ў прыватных мэтах атрымліваць часовы від на жыхарства, які выдаецца на працягу 15 рабочых дзён з тэрмінам дзеяння на 1 год з наступным штогадовым прадаўжэннем, але не больш за 5 гадоў.
Акрамя грамадзян Беларусі, новаўвядзенні датычацца грамадзян Арменіі, Казахстана, Расеі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Таджыкістана.
Арсен Рудэнка belsat.eu