навіны

У Данецкай і Харкаўскай вобласці маштабны лясны пажар — знішчаны лес і 150 прыватных дамоў

img
Пажар ва Украіне. Фота: ДСНС України / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Агонь ляснога пажару ў Данецкай і Харкаўскай абласцях прайшоў каля 5 тысяч га, знішчана вялікая плошча лесу і больш за 150 прыватных дамоў. Сітуацыя пагаршаецца гарачым надвор'ем, ветрам і выбухам боепрыпасаў.

На Харкаўшчыне пацярпела 69-гадовая жанчына, а ў выніку выбуху боепрыпасаў, пакінутых расейскімі войскамі, атрымаў раненне выратавальнік, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях.

Пажар ва Украіне. Фота: ДСНС України / Telegram
Пажар ва Украіне. Фота: ДСНС України / Telegram

«Рашэннем мясцовай камісіі па пытаннях тэхнагенна-экалагічнай бяспекі і надзвычайных сітуацый арганізавана эвакуацыя жыхароў вёскі Студзёнак. Цяпер пры падтрымцы прадстаўнікоў мясцовага самакіравання, паліцэйскіх і ратавальнікаў эвакуявалі ўжо каля 200 чалавек» — піша ДСНС.

Пажар ва Украіне. Фота: ДСНС України / Telegram
Пажар ва Украіне. Фота: ДСНС України / Telegram

«Да пажаратушэння прыцягнутыя сілы і сродкі гарнізонаў ДСНС з некалькіх абласцей, у тым ліку больш за 700 пажарных і амаль 200 адзінак тэхнікі, піратэхнічныя разлікі, а таксама 2 пажарных цягнікі», — заключае ДСНС.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10