навіны

Уначы «Шагэд» залятаў у Беларусь на 20 хвілін — «Беларускі Гаюн»

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: polskieradio.pl
podpis źródła zdjęcia

Дрон-камікадзэ тыпу «Шагэд» перасёк мяжу з Беларуссю ў кірунку Брагіна з боку Чарнігаўскай вобласці Украіны ўначы 3 жніўня, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

У гэтую ж ноч быў масавы абстрэл Украіны расейскімі ракетамі і дронамі.

«Вядома, што шагэд правёў у паветранай прасторы Беларусі каля 20 хвілін і ўжо ў 02:53 вяртаўся ва Украіну курсам на Чарнобыльскую зону, пакінуўшы тэрыторыю Беларусі каля 3 гадзін ночы.

Паводле звестак "Беларускі Гаюн", дзяжурны знішчальнік ВПС РБ з Баранавічаў патруляваў паўднёвы ўсход Беларусі прыкладна ў гадзіну ночы, але ў момант заходу шагэда ўжо сышоў назад на базу і ў небе не знаходзіўся», — піша маніторынгавая група.

У канцы жніўня Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што авіябаза ў Баранавічах апошнім часам стала больш актыўна патруляваць мяжу з Украінай.

Гэта супала з частымі выпадкамі, калі расейскія дроны, якія павінны былі атакаваць Украіну, аказваліся на тэрыторыі Беларусі. Адзін з іх быў збіты беларускай авіяцыяй 29 жніўня.


Расея ўдарыла па Украіне ноччу 3 жніўня 35 «Шагэдамі». 27 з іх былі збітыя, а лакацыя яшчэ шасці страчана. Таксама Расея выпусціла тры балістычныя ракетамы «Іскандэр-М» і адну кіраваную авіяцыйную ракету Х-59/69, паведамляюць Паветраныя сілы УС Украіны.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10