навіны

ІП забароняць займацца арганізацыяй культурна-відовішчных мерапрыемстваў

канцэрт
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Vishnu R Nair / Pexels
podpis źródła zdjęcia

Саўмін удакладніў пералік відаў дзейнасці для індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў пастановай №637 ад 30 жніўня.

Згодна з дакументам, ІП не змогуць займацца:


- дзейнасцю ў сферы выканальніцкіх мастацтваў;


- дзейнасцю, якая спрыяе правядзенню культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Таксама з'явіліся змены для тых, хто займаецца самастойнай прафесійнай дзейнасцю. Яны не змогуць займацца «дзейнасцю, якая ажыццяўляецца па заказах спажыўцоў і звязаная з віншаваннем з днём нараджэння, Новым годам і іншымі святамі незалежна ад месца іх правядзення».

У Беларусі існуе спіс відаў дзейнасці, якімі могуць займацца ІП. З 1 кастрычніка чыноўнікі не рэгіструюць ІП, калі яны займаюцца відамі дзейнасці, якія не трапілі ў пералік.

Да канца 2025 года прадпрымальнікі павінны перайсці ў юрыдычную асобу, калі яны хочуць працягваць ажыццяўляць такія віды дзейнасці.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10