навіны

Польшча працягне дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю яшчэ на тры месяцы

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: x.com/straz_graniczna
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: x.com/straz_graniczna
podpis źródła zdjęcia

Польскі МУС узгадніў праект, паводле якога буферная зона на мяжы з Беларуссю з 11 верасня будзе працягнуты яшчэ на тры месяцы.


Паводле намесніка кіраўніка Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Чэслава Мрочака, буферная зона, якая працуе ўжо тры месяцы, прыносіць сваю карысць, а яе негатыўны сацыяльна-эканамічны ўплыў невялікі.

«Гэтая зона спрыяла зніжэнню колькасці спроб незаконнага перасячэння мяжы. Дзякуючы таму, што яна практычна ахоплівае неасвоеную тэрыторыю, яна практычна не ўплывае на сацыяльна-эканамічныя функцыі, але спрыяе павышэнню бяспекі на гэтай тэрыторыі», – адзначыў Чэслаў Мрочак.

Прадстаўнік міністэрства таксама падкрэсліў, што праект ужо вынесены на міжведамасныя кансультацыі і адначасова на кансультацыі з прадстаўнікамі рэгіянальнай і мясцовай адміністрацыі.

Нагадаем, што буферная зона на польска-беларускай мяжы пачала дзейнічаць з 13 чэрвеня 2024 года. Яна была ўсталяваная незабаве пасля выпадку ранення польскага памежніка адным з мігрантаў. Знаходжанне ў гэтай зоне забароненае.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10