Нядаўна Беларусь ўзбударажыла навіна пра тое, што неяк зусім незаўважна ў краіне прысудзілі да смяротнага пакарання замежніка Рыка Крыгера, ды яшчэ і за тэрарызм, а потым таксама нечакана памілавалі. У многіх беларусаў пры гэтым узнікла пытанне (у дадатак да тысячы іншых пытанняў па гэтай дзіўнай справе) — а як увогуле працуе памілаванне і ці прымянялі яго раней да асуджаных на вышэйшую меру пакарання. Крыгер не адзіны чалавек, які змог пазбегнуць прызначанага смяротнага пакарання. «Белсат» расказвае пра астатніх.