навіны

Фестываль беларускай музыкі «GRAJ» адбудзецца ў Варшаве

GRAJ
Афіша фестывалю беларускай музыкі «GRAJ». Крыніца: relivent.eu
podpis źródła zdjęcia

Трэці фестываль беларускай музыкі «GRAJ» адбудзецца 7 верасня ў Варшаве. У праграме выступы лепшых беларускіх гуртоў: Volski, Dzieciuki, Relikt, Разбітае Сэрца Пацана, Nochy, Kurwadziki.

Ад 15 гадзіны і да асноўнай музычнай праграмы заграюць маладыя беларускія выканаўцы.


«Акрамя музычнай праграмы, падчас фэсту “Грай” можна будзе пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце (карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксэсуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай і г.д.)», – паведамляюць арганізатары.


Час фэсту: 7 верасня (субота), дзверы 14:00, пачатак 15:00


Месца фэсту: летняя пляцоўка Odessa Club (ul. Kolejowa 8/10, Warszawa).


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10