У новым навучальным годзе пратэстуюць падручнік па гісторыі Беларусі для 11-х класаў, дзе будзе распавядацца пра падзеі 2020 года. Пра гэта паведаміў Міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры дзяжрТБ.
Гэта падручнік па найноўшай гісторыі, у якім гісторыя Беларусі будзе апісвацца ў кантэксце сусветнай гісторыі. Па словах Андрэя Іванца, выкладанне «новай» гісторыі было апрабавана ў 21 школе Беларусі ў мінулым годзе на вучнях 10-х класаў.
«Тыя школы, якія былі ў мінулым годзе ў пілоце, яны з 1 верасня ў 11-м класе будуць вывучаць таксама новы навучальны прадмет і ўжо па новым падручніку для 11 класаў. І там, як раз-такі, будзе, у тым ліку, і найноўшы час. Мы абавязкова там адлюструем падзеі, яны ўжо знайшлі там сваё адлюстраванне, 2020 года з усімі ацэнкамі, чаму і хто хацеў здзейсніць тыя ці іншыя, прамым словам назавём гэта – дзяржаўны пераварот. Безумоўна, там вось гэтыя падзеі ўжо фарміравання Усебеларускага народнага сходу, адзіны дзень галасавання там знойдзе адлюстраванне», —адзначыў Іванец.
Што тычыцца 10-х класаў, зараз усе будуць вучыць гісторыю па-новаму, а не толькі 21 школа.
«У гэтым новым навучальным дапаможніку велізарная колькасць ілюстрацыйнага матэрыялу: карты, фатаграфіі, схемы. І самае галоўнае —метадычны апарат, які мы ўкаранілі, дазваляе сфарміраваць пачуццё павагі да сваёй гісторыі, да сваёй краіны», — сказаў Міністр адукацыі.
На яго думку, падручнік таксама пакажа, што «на беларускіх землях дзяржаўнасць развівалася адначасова, а дзесьці, можа быць, і з апераджальнымі тэмпамі ў параўнанні з іншымі заходнееўрапейскімі краінамі».
«І што яшчэ важна, мы зрабілі гэты падручнік з ацэнкамі тых гістарычных падзей, якія адбываліся. Гэта значыць школьнікі будуць не проста адказваць на пытанне "што", "дзе", "калі" адбывалася ў рамках часовай стужкі, а "чаму"», — сказаў на заканчэнне Іванец.
Арсен Рудэнка belsat.eu