навіны

«Даць дзецям адчуванне бясконцай любові». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём ведаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Абраная прэзідэнтка Беларусі пажадала бацькам цярплівасці і моцы, каб даць дзеткам самыя галоўныя веды — як заставацца чалавекам у любых абставінах і як быць моцнымі, калі цяжкасці здаюцца непераадольнымі.

«На жаль, чарговы Дзень ведаў азмрочваецца тым, што наша сям’я разарваная — і мы такія не адныя. Але я ўпэўненая, што галоўнае, што мы можам даць дзецям — адчуванне бясконцай любові і падтрымання», — напісала Святлана Ціханоўская ў сваім Telegram-канале.


Яна ўпэўненая, што менавіта любоў да сваіх дзяцей «дапаможа ім пераадолець любыя дзіцячыя хваляванні: ці то непаразуменні з настаўніцай, ці то першую “двойку”, ці то першую закаханасць».

 

Ціханоўская напісала і пра асабістае:

 

«Кожнага 1 верасня я здзіўляюся: як жа хутка ляціць час. Быццам толькі ўчора мы разам з Сяргеем вялі Карнея на лінейку. А сёння не магу паверыць, што ўжо трэці год наша, такая дарослая Агнія, сама апранае кашулю і закідвае на спіну школьны заплечнік. Невыносна балюча ад таго, што Сяргей не можа ўзяць яе за руку ў такі важны дзень. Не можа падбадзёрыць Карнея, а мне з усмешкай сказаць: “Ты проста паглядзі, якія ж у нас цудоўныя дзеці!”»


Як раней паведамілі ў Мінадукацыі, сёлета ў школы пойдуць 1 млн 72 тысячы вучняў, летась было болей: 1 млн 90 тысячаў. Паменела і першакласнікаў: у мінулым годзе іх было 110 тысячаў, цяпер — 105 тысячаў.


Сцяпан Кубік belsat.eu




больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10