навіны

«Лічым гэтае рашэнне дастатковым». Арменія замарозіла ўдзел у АДКБ на ўсіх узроўнях

Нікол Пашыньян.
Нікол Пашыньян. Фота: primeminister.am
podpis źródła zdjęcia

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што Ерэван замарозіў свой удзел у АДКБ на ўсіх узроўнях, і на дадзеным этапе гэтага дастаткова. Такім чынам, кіраўнік армянскага ўраду даў зразумець, што пытанне пра юрыдычнае афармленне выхаду з арганізацыі пакуль не стаіць. 


Паводле «Арменпресс», адказваючы на пытанне аб магчымым выхадзе Арменіі з АДКБ, Нікол Пашыньян на прэс-канферэнцыі 31 жніўня заявіў:


«Рэспубліка Арменія замарозіла свой удзел у АДКБ на ўсіх узроўнях. Мы лічым гэтае рашэнне дастатковым на дадзеным этапе. Могуць быць абмеркаванні, адзін можа сказаць, што гэтага дастаткова, іншы можа сказаць, што гэтага недастаткова. Але трэба яшчэ паглядзець, у каго якія ацэначныя паўнамоцтвы».


Пашыньян падкрэсліў, што сам ён паважае ўсе пункты гледжання, але ўлада прыняла такое рашэнне. У дадзены момант Арменія не бачыць неабходнасці прымаць яшчэ адно рашэнне, але гэта не значыць, што яна не ўбачыць неабходнасці прыняць яшчэ адно рашэнне ў наступны момант.


У сакавіку 2024 году Пашыньян казаў, што канчатковае рашэнне Ерэвану адносна ўдзелу ў АДКБ будзе залежаць ад таго, ці растлумачаць у арганізацыі, у чым яны бачаць сваю «зону адказнасці» ў Арменіі. Прэмʼер-міністр патлумачыў, што раней АДКБ і Расейскай Федэрацыі запэўнівалі Ерэван, што суверэнная тэрыторыя Арменіі зʼяўляецца для іх «чырвонай лініяй». Аднак потым падчас канфлікту з Азербайджанам гэтая «чырвоная лінія» была перасечана, а саюзнікі па АДКБ ніяк на гэта не адрэагавалі. Таму калі АДКБ адкажа на пытанне аб зоне адказнасці ў Арменіі і гэты адказ будзе адпавядаць уяўленням Ерэвана, то пытанні паміж імі будуць вырашаны. «Калі не, Арменія выйдзе з арганізацыі. Калі – сказаць не магу», – заявіў Пашыньян у сакавіку.


Глеб Нержын belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10