навіны

Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў другі залаты медаль на Паралімпіядзе

Ігар Бокій з залатым медалём Паралімпійскіх гульняў
Плывец Ігар Бокій з залатым медалём Паралімпійскіх гульняў. Парыж, Францыя. 29 жніўня 2024 года. Фота: Mst.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Ігар Бокій стаў 18-разовым чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў: у другі дзень Паралімпіяды ў Парыжы перамог на дыстанцыі 100 метраў на спіне ў класе S 13 з вынікам 56,6 секунды.

Ігар Бокій заваяваў другое золата на Паралімпіядзе ў Парыжы. Днём раней ён заваяваў залаты медаль на стометроўцы батэрфляем у класе S13.



Да 30 гадоў у Бокага таксама 30 медалёў чэмпіянатаў свету, з іх 28 — залатыя. На Паралімпійскіх гульнях ён упершыню апынуўся ў 2012 годзе ў Лондане і адразу заваяваў пяць залатых медалёў. У 2022 годзе ён адбываў месячную дыскваліфікацыю за канабіоіды, знойдзеныя ў арганізме.


Спартовец вырас у Бабруйску, пачаў займацца плаваннем у 6 гадоў. Праз праблемы са зрокам з дзяцінства, падлеткам ён трапіў у паралімпійскі спорт. Некаторыя паралімпійцы сумняюцца ў тым, што Бокій сапраўды мае інваліднасць.


Пасля выбараў і пратэстаў 2020 года Бокій падпісаў ліст праўладных спартоўцаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, затым пабываў на навагоднім прыёме ў імя Лукашэнкі.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10