навіны

Зяленскі звольніў камандуючага Паветранымі сіламі ЗСУ Міколу Алэшчука

Мікола Алэшчук
Мікола Алэшчук. Фота: Повітряні Сили ЗС України / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Часова абавязкі камандуючага Паветранымі сіламі выконвае камандзір Паветранага камандавання «Цэнтр» Анатоль Крываножка.

Папраўчая калонія №3. Віцьба, Беларусь. Крыніца: wikimapia.org

Зэкі як быдла

Меркаваннi

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 30 жніўня падпісаў указ аб звальненні Міколы Алэшчука з пасады камандуючага Паветранымі сіламі Збройных сілаў Украіны. Генеральны штаб ЗСУ паведаміў, што часова абавязкі камандуючага паветранымі сіламі будзе выконваць камандзір паветранага камандавання «Цэнтр» генерал-лейтэнант Анатоль Крываножка.


Прычыны звальнення ва ўказе не называюцца. Зяленскі ў вечаровым звароце сказаў толькі, што вырашыў змяніць камандуючага Паветранымі сіламі, але прычынаў не назваў. Але дадаў:


«Я бязмежна ўдзячны ўсім нашым вайсковым лётчыкам, усім інжынерам, усім байцам мабільных агнявых групаў, разлікаў супрацьпаветранай абароны. Усім, хто сапраўды змагаецца за Украіну – для рэзультату. І гэта неабходна і на камандным узроўні: мы павінны ўзмацняцца. І берагчы людзей. Берагчы асабовы склад – берагчы ўсіх нашых ваяроў».



Паводле звестак «The Wall Street Journal», 26 жніўня ва Украіне ўпершыню разбіўся амерыканскі самалёт «F-16». Гэта адбылося падчас абароны Украіны ад паветранай атакі Расеі. Пілот загінуў.


Скандальная ўкраінская дэпутатка Мар’яна Бязуглая заявіла пасля гэтага, што пілот нібы быў збіты ўкраінскімі вайскоўцамі – зенітна-ракетным комплексам «Patriot». І гэта, паводле яе, нібы ўжо трэці выпадак, калі ўкраінская супрацьпаветраная абарона збівае свой жа самалёт, а Паветраныя сілы хаваюць інфармацыю пра гэта.


Алэшчук у адказ на гэта запэўніў, што папярэднія справаздачы пра катастрофу адразу атрымалі вышэйшае кіраўніцтва Укріны і партнёры са Злучаных Штатаў, а публічна раскрываць дэталі не могуць з прычынаў вайны. Алэшчук таксама выказаў думку, што Бязуглую выкарыстоўваюць для дыскрэдытацыі вышэйшага вайсковага кіраўніцтва Украіны, ёй «апладуе ўся Расея».


Украіна і ЗША не пацвярджалі і не абвяргалі, што самалёт быў збіты агнём сваіх жа. Але крыніца брытанскага BBC у вайсковым камандаванні расказала, што самалёт не пацярпеў ад варожага агню і што прычынай катастрофы не была памылка пілота.


Гэтым летам Украіна згубіла яшчэ некалькі самалётаў ад удараў па аэрадромах. Акрамя таго, 12 жніўня стала вядома пра смерць камандзіра авіяцыйнага звяна ў палёце. Агулам за час поўнамаштабнай вайны Украіна страціла не менш як сем дзясяткаў самалётаў, з іх у 2024 годзе прынамсі 10.


Мікола Алэшчук узначальваў Паветраныя сілы Украіны з 9 жніўня 2021 года, да таго пяць гадоў кіраваў паветраным камандаваннем «Усход». У 2022 годзе атрымаў званне Героя Украіны.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10