навіны

У Польшчы задумалі абмежаваць выдачу дазволаў на працу іншаземцам без дамовы на пастаянную працу

Рабочыя мантуюць сонечную батарэю
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рабочыя мантуюць сонечную батарэю. Фота: Pxhere, CC0
podpis źródła zdjęcia

Праект закону «Аб доступе замежнікаў да рынку працы» можа істотна абмежаваць магчымасці эмігрантаў ва ўладкаванні на працу ў Польшчы. Але ён яшчэ не прыняты – і сутыкнуўся з крытыкай.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Працаўнікі складу. (Фота: Tiger Lily / Pexels.com)

Як з Беларусі з’ехаць працаваць у Польшчу: што трэба ведаць і колькі заплаціць

навіны

У III квартале 2024 года ў Польшчы маюць разглядзець законапраект, які па-польску завецца «Projekt ustawy o dostępie cudzoziemców do rynku pracy». Праект вынесла на разгляд Міністэрства сям’і працы і сацыяльнай палітыкі. Як заўважыла беларускае выданне «Мост», праект крытыкуюць прадпрымальнікі.


Згодна праекту:

  • Дазвол на працу замежніку маюць выдаваць толькі тады, калі працадаўца дае замежніку працоўную дамову (umowa o pracę), але не дамовы, падобныя да беларускай дамовы падраду (umowa zlecenie і umowa o dzieło). Гэта не закранае тых, хто атрымлівае дазвол аўтаматычна: уладальнікаў карты паляка, уладальнікаў гуманітарнай візы ці віду на жыхарства на падставе гэтай візы, уладальнікаў сталага побыту ці карты доўгатэрміновага рэзідэнта Еўразвязу, грамадзянаў Украіны і некаторыя іншыя катэгорыі замежнікаў.
  • Дазвол на ўладкаванне на працу не будуць даваць арганізацыям, якія працуюць у асноўным дзеля палягчэння ўезду замежнікаў у Польшчу.
  • Для новых арганізацыяў з віртуальнымі офісамі будуць дадатковыя ўмовы выдачы дазволаў на працу.
  • Будзе абмежаваны «аўтсорсінг» супрацоўнікаў, калі ўладкаваны ў адну кампанію фактычна працуе на іншую.
  • Паскорыцца праверка рынку працы: замест тэсту рынку, калі правяраюць, ці не мусіць кампанія ўладкаваць беспрацоўнага паляка замест замежніка, увядуць больш хуткую працэдуру.
  • Пакаранне за незаконнае ўладкаванне на працу замежніка ўзмоцняць, штраф будзе прапарцыйным колькасці незаконна ўладкаваных.
  • Адміністрацыйныя працэдуры ўладкавання замежніка на працу перавядуць у электронны выгляд.
  • Памежнай службе і Нацыянальнай інспекцыі працы дадуць магчымасць аператыўна кантраляваць законнасць уладкавання замежнікаў на працу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Як атрымаць від на жыхарства ў Польшчы – што важна ведаць

навіны

Паводле падлікаў Міністэрства, у 2023 годзе каля 70 % дазволаў на працу для замежнікаў былі звязаныя з уладкаваннем на працу паводле umów zlecenia i падобных. Пры тым большасць працуе на такіх фактычных умовах, што мусіла б мець дамову аб працы.


Міністэрства тлумачыць, што прапанаваныя змены выкліканыя пагаршэннем сітуацыі на рынкі працы. Замежнікам прапануюць формы найму, якія не даюць належнай сацыяльнай абароны, а палякам, каб канкураваць за працоўныя месцы з замежнікамі, даводзіцца пагаршацца на такія ж умовы.


Прадпрымальнікі ж пярэчаць: абмежаванне на ўладкаванне замежнікаў не палепшыць іхнага стану, а прывядзе толькі да таго, што замежнікаў будуць браць на працу нелегальна, а легальны бізнес панясе дадатковыя выдаткі.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10