навіны

Чаму ў Беларусі не змагаюцца з карупцыяй?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: unian.net
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: unian.net
podpis źródła zdjęcia

Журналісты «Нашай Нівы» на падставе звестак «BELPOL» распавялі, як кампаніі-дыстрыб’ютары, звязаныя з сям'ёй Лукашэнкі, атрымліваюць велізарныя прыбыткі ад заводу БЕЛАЗ, пакідаючы яму толькі малую частку даходаў. Пра карупцыю ў нашай краіне, бюджэт як гаманец Лукашэнкі і пра тое, што ў Беларусі няма інструментаў змагання з гэтай навалаю, нашаму тэлеканалу распавёў дырэктар цэнтру «Еўрапейскі дыялог» Анатоль Лябедзька.


Анатоль Лябедзька тлумачыць сітуацыю з карумпаванасцю ў Беларусі тым, што ў нашай краіне гэта выключна інструмент умацавання створанай сістэмы, развязання кадравай палітыкі і правядзення PR-кампаніяў.

«Як мы можам змагацца з тым, што служыць інструментам для ўтрымання ўлады тых самых людзей? Тут такая закальцаваная сітуацыя. Хто з сілавікоў надумаецца прыйсці з нейкай праверкаю ў структуру, што ачольвае нехта з Лукашэнкаў – ці Зміцер, ці Віктар, ці Аляксандр? Гэта ў прынцыпе немагчыма».

Паводле эксперта, гэтую праблему можна развязаць толькі праз правядзенне свабодных і сумленных выбараў у Беларусі. І зрабіць гэта здольныя органы дзяржаўнага кіравання, што сапраўды працуюць, бо ў нармальных цывілізаваных краінах карупцыя – гэта даўно ўжо зло, з якім змагаюцца, а таму вынікі і наступствы там больш заўважныя. 

«Там існуе шмат магчымасцяў змагання. Напрыклад, ёсць парламент, які можа выкарыстоўваць свае кампетэнцыі, ёсць сілавыя структуры, незалежныя масавыя медыі. У Беларусі нічога з гэтага не працуе. Таму, калі мы хочам сапраўды развязаць пытанне з карупцыяй у Беларусі, трэба пачынаць з самага пачатку».

Механізмы для гэтага, паводле палітыка, ужо існуюць. У свой час цэнтр «Еўрапейскі дыялог» браў удзел у распрацаванні антыкарупцыйнай платформы, што падсвечвае ўсе праблемы, бо карупцыя бывае рознай: у Беларусі яна высокага ўзроўню, таго, на якім прымаюцца дзяржаўныя пастановы. Анатоль Лябедзька падкрэслівае, што гаманец Лукашэнкі – гэта не асобныя алігархі, а ўвесь бюджэт, з якім ён можа рабіць, што захоча.

Ірына Дарафейчук, Марыя Арцыбашава belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10