навіны

«Беспрэцэдэнтныя пагрозы»: віцэ-прэм'ер Польшчы казаў у Пентагоне пра Беларусь

Уладзіслаў Касіняк-Камыш з Лойдам Осцінам. 29 жніўня 2024 года, ЗША. Фота: Władysław Kosiniak-Kamysz / Х
Уладзіслаў Касіняк-Камыш з Лойдам Осцінам. 29 жніўня 2024 года, ЗША. Фота: Władysław Kosiniak-Kamysz / Х
podpis źródła zdjęcia

Віцэ-прэм'ер, кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш сустрэўся з кіраўніком Пентагона Лойдам Осцінам у ЗША 29 жніўня. Яны казалі пра ўзбраенне Польшчы, вайну ва Украіне і небяспеку ад Беларусі і Расеі, піша «Gazeta.pl».

Уладзіслаў Касіняк-Камыш адзначыў падчас сустрэчы, што Польшча цяпер сутыкаецца з «беспрэцэдэнтнымі пагрозамі» на сваіх межах — як з боку Расеі, так і з боку Беларусі.


На гэтым фоне адбываецца актыўная мадэрнізацыя польскага войска.


«Польскае войска абсталёўваецца самай сучаснай тэхнікай амерыканскай вытворчасці, уключаючы самалёты F-35, танкі ABRAMS і верталёты Apache», — паведаміў Уладзіслаў Касіняк-Камыш.


У штаб-кватэры кампаніі «Lockheed Martin» адбылася прэзентацыя першага шматмэтавага самалёта F-35, які неўзабаве прыбудзе ў Польшчу. Плануецца купля 32 такіх самалётаў.


Гэта яшчэ адна вяха ў трансфармацыі польскіх узброеных сіл, заявіў падчас мерапрыемства намеснік міністра абароны Польшчы Павел Бейда.


Падчас сустрэчы Лойд Осцін падзякаваў Польшчы за «выбітнае лідарства» у матэрыяльна-тэхнічнай і вайсковай падтрымцы Украіны. А Уладзіслаў Касіняк-Камыш падзякаваў за прысутнасць амерыканскіх войскаў на Вісле і адзначыў рэкордны абаронны бюджэт Польшчы, які ў наступным годзе складзе 4,7% ВУП.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10