навіны

У Расеі задумалі прасіць адбіткі пальцаў для ўезду. Але не ад беларусаў

img
Адбітак пальцаў. Фота: Picryl.com, CC0
podpis źródła zdjęcia

Урад Расеі вырашыў правесці эксперымент у апрабацыі правілаў уезду ў Расею і выезду з яе: патрабаваць ад замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства біяметрычныя звесткі. Для грамадзянаў Беларусі ў праекце пастановы адразу зрабілі выключэнне.

Пашпарт грамадзяніна Беларусі. (Фота: Белсат)
У ЕЗ увядуць новую сістэму кантролю на мяжы. Біяметрычны пашпарт пакуль не абавязковы навіны

Пакуль ідэя на стадыі праекту – тэкст праекту апублікаваны на Федэральным партале праектаў праўных актаў. Пад біяметрычнымі звесткамі, імаверна, маюцца на ўвазе адбіткі пальцаў.


Згодна праекту, ад 1 снежня 2024 года да 30 чэрвеня 2026 года ў некаторых пунктах пропуску праз расейскую мяжу будуць збіраць біяметрычныя асабовыя звесткі «з мэтай фармавання лічбавага профілю замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства». На наступным этапе задумалі патрабаваць з усіх замежнікаў здаваць біяметрычныя звесткі ў спецыяльнай праграме і падаваць заяву са сваімі звесткамі і мэтамі візіту.


Выключэнне ў праекце зрабілі для грамадзянаў Беларусі; дзяцей, маладзейшых за 6 гадоў; кіраўнікоў і працаўнікоў замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў, а таксама чальцоў іхных сем’яў; службовых асобаў міжнародных арганізацыяў (або акрэдытаваных у Расеі, або тых, хто едзе ў Расею ў сувязі са службовымі абавязкамі) і чальцоў іхных сем’яў; уласнікаў дыпламатычных пашпартоў (у складзе дэлегацыяў або ў сувязі са службовымі абавязкамі) і чальцоў іхных сем’яў; заменікам з дыпламатычнымі ці службовымі візамі.


Права на такія эксперыменты ўрад Расеі атрымаў ад Дзяржаўнай думы 23 ліпеня.


Расея не кантралюе часткі сваіх межаў. Украіна летам 2024 года акупавала частку Курскай вобласці і вядзе баі ў частках Белгарадскай вобласці Расеі. А Расея называе сваімі тэрыторыямі часткі Украіны – як акупаваныя ў 2014 і 2022 гадах, так і тыя, якія заваяваць не ўдалося.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10