Уладзімір Пуцін плануе наведаць Манголію 3 верасня. Гэтая краіна далучылася да Рымскага статуту, таму Пуціна там могуць арыштаваць. Аднак у Крамлі «няма перажыванняў», заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
Падпісанне Рымскага статута азначае прызнанне рашэнняў Міжнароднага крымінальнага суда (МУС). І гэтыя рашэнні працуюць на тэрыторыі краін, якія далучыліся да Рымскага статуту.
Улічваючы, што МУС 3 сакавіка 2023 года выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна за незаконную дэпартацыю дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны, яго могуць арыштаваць у Манголіі. Аднак Дзмітрый Пяскоў паведамляе, што перажываць Крамлю няма пра што.
«У нас выдатны дыялог з нашымі сябрамі з Манголіі, — адзначыў Пяскоў. — Зразумела, усе аспекты візіту старанна рыхтаваліся».
Пуцін едзе ў Манголію на ўрачыстасць з нагоды 85-годдзя сумеснай перамогі савецкіх і мангольскіх узброеных сіл над японскімі мілітарыстамі на рацэ Халхін-Гол.
Роўна за тры месяцы да запланаванай даты візіту Пуціна Манголію наведаў Аляксандр Лукашэнка.
Арсен Рудэнка belsat.eu