«Еўрабачанне-2025» пройдзе ў швейцарскім горадзе Базель. Фінал адбудзецца ў суботу 17 траўня, а паўфіналы – у аўторак 13 і чацвер 15 траўня. Такое рашэнне прынялі Швейцарскі вяшчальнік SRG SSR і Еўрапейскі Вяшчальны Саюз (EBU).
Базель – трэці па колькасці насельніцтва горад Швейцарыі. Ён быў адабраны падчас конкурсу. У канцы выбіралі паміж Безелем і Жэневай.
«Базэль выбраны ў якасці горада-арганізатара, і гэта першы выпадак, калі конкурс песні "Еўрабачанне" не прымала сталіца на працягу 6 конкурсаў запар», – адзначаецца на сайце «Еўрабачання».
Выканаўчы супервайзер «Еўрабачання» Марцін Остэрдал сказаў:
«Еўрапейскі вяшчальны саюз вельмі рады, што Базэль быў абраны ў якасці горада-гаспадара конкурсу "Еўрабачанне 2025". Конкурс нарадзіўся ў Швейцарыі, у Лугана, у 1956 годзе, і вельмі выдатна, што праз амаль 70 гадоў мы вяртаем яго на месца нараджэння».
Швейцарыя прымала і выйграла першы конкурс песні «Еўрабачанне» у Лугана ў 1956 годзе. Гэта адзіны конкурс, на якім канкурсантам прапаноўвалася выканаць дзве песні, а не адну.
Арсен Рудэнка belsat.eu