навіны

Амаль чвэрць мільёна рублёў за тыдзень: мытня знайшла нелегальныя тавары з Расеі

Машыны, у якіх везлі нелегальныя тавары
Машыны, у якіх везлі нелегальныя тавары. Фота: Таможенные органы Беларуси / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Беларуская мытня спыніла ўвоз у Беларусь з Расеі дзевяці партый розных тавараў на суму больш за Br 225 тысяч. Усяго з Расеі спрабавалі завезці каля 160 тон ці 15 тысяч адзінак тавараў.

«Гэта адзенне і абутак у асартыменце, гандлёвае абсталяванне, квадрацыклы і электравеласіпеды, насенне рапсу. Агульны кошт названага перавысіў 225 тысяч беларускіх », паведамляе тэлеграм-канал беларускай мытні.


Віцебскія мытнікі знайшлі квадрацыклы і электрычныя ровары ў разабраным выглядзе без неабходных дакументаў.


Нелегальныя тавары, якія везлі з Расеі. Фота: Таможенные органы Беларуси / Telegram
Нелегальныя тавары, якія везлі з Расеі. Фота: Таможенные органы Беларуси / Telegram

А Гомельскія ўстанавілі адразу пяць фактаў незаконнага перамяшчэння рапсу:


«У расейскіх грузавіках агулам знаходзілася больш за 150 тон прадукцыі».


Нелегальныя тавары, якія везлі з Расеі. Фота: Таможенные органы Беларуси / Telegram
Нелегальныя тавары, якія везлі з Расеі. Фота: Таможенные органы Беларуси / Telegram

Усе перавозчыкі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Спыненыя машыны з таварамі мытня пакінула на беларуска-расейскім участку мяжы.

Нелегальныя тавары, якія везлі з Расеі. Фота: Таможенные органы Беларуси / Telegram
Нелегальныя тавары, якія везлі з Расеі. Фота: Таможенные органы Беларуси / Telegram

Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10