навіны

Пуцін узнагародзіў Лукашэнку вышэйшым ордэнам Расеі

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота: Дзмітрый Азараў, «Коммерсантъ»
podpis źródła zdjęcia

Уладзімір Пуцін узнагародзіў Аляксандра Лукашэнку ордэнам святога апостала Андрэя Першазванага. Адпаведны ўказ падпісаны ў дзень нараджэння Лукашэнкі.

Гэтая ўзнагарода выкарыстоўваецца яшчэ з царскіх часоў і ўручаецца тым, хто даказаў сваю вернасць і лаяльнасць Расеі.


У тэксце ўказа Уладзімір Пуцін называе Беларусь «Белоруссией». Там гаворыцца, што Аляксандр Лукашэнка атрымаў узнагароду «за выбітныя заслугі ў развіцці адносін саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства» паміж Расеяй і Беларуссю, за «умацаванні дружалюбных сувязяў паміж расійскім і беларускім народамі, а таксама за вялікі асабісты ўклад у стварэнне і эфектыўную дзейнасць Саюзнай дзяржавы».


Сярод кіраўнікоў дзяржаў раней ордэн атрымлівалі былы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў (1998 год), былы прэзідэнт Азербайджана Гейдар Аліеў (2003 год), кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін (2017 год), прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі (2019 год).


Аляксандр Лукашэнка зноў адзначае Дзень нараджэння 30 жніўня. Раней ён пераносіў яго на 31 жніўня. У 2024 годзе яму споўнілася 70 гадоў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10