навіны

Кнігі Ігара Мельнікава прызнаныя «экстрэмісцкімі» у Беларусі

Ігар Мельнікаў
Ігар Мельнікаў. Крыніца: facebook.com/budzmabelarusami
podpis źródła zdjęcia

Тры кнігі гісторыка Ігара Мельнікава трапілі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Мінінфарма. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Менску 23 жніўня.

У забаронены спіс дадалі «Адысею палешука» (2017), «Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гадах» (2018) і «На мяжы цывілізацый. Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі» (2020). Мінінфарм забараніў кнігі і любыя іх копіі.


Ігар Мельнікаў з пачатку 2024 года знаходзіцца ў зняволенні. Суд над ім пачнецца 10 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (частка 1, артыкул 361-4 КК).


Ігар Мельнікаў — кандыдат гістарычных навук, спецыялізуецца на ваеннай гісторыі і гісторыі Беларусі ў складзе Польшчы ў 1921-1939-х гадах.


Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў дадалі:


- старонкі ў Facebook «БелАрусы в Германии», «Андрей Воронин»,


- TikTok-акаунт «ostorojno_virus» і яго лагатып,


- старонкі ў Instagram «mhacak», «natalliakizeyeva», «freebelarus_eu»,


- старонкі ў «Freedom postcards | Volnyja pashtouki»,


- Telegram-канал «Thule Signal / Алексей Лёвкин / Молоток из РДК».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10