навіны

Плывец Ігар Бокій заваяваў першае золата на Паралімпійскіх гульнях

Плывец Ігар Бокій
Плывец Ігар Бокій. Фота: Мінспорту
podpis źródła zdjęcia

Плывец Ігар Бокій у першы дзень Паралімпіяды заваяваў залаты медаль — на стометроўцы батэрфляем у класе S13.

«У фінальным заплыве беларус паказаў лепшы час-54.13. Гэта 17-е золата Паралімпіяды ў кар'еры Бокага, — паведамляе Мінспорту і турызму. —Заўтра ў басейне Пары-Ла-Дэфанс арэны будуць разыграны індывідуальныя ўзнагароды на дыстанцыі 100 м на спіне. Нашу каманду прадставяць Ігар Бокій і Яўген Кавалёнак».


Да 30 гадоў у Бокага таксама 30 медалёў чэмпіянатаў свету, з іх 28 — залатыя. На Паралімпійскіх гульнях ён упершыню апынуўся ў 2012 годзе ў Лондане і адразу заваяваў пяць залатых медалёў.


Спартсмен вырас у Бабруйску, пачаў займацца плаваннем у 6 гадоў. З-за праблем са зрокам з дзяцінства, падлеткам ён трапіў у паралімпійскі спорт.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10